ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта
№ ____________ад ____________
СТАТУТ
Дзяржаўнай установы адукацыі “Чэрнікаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа"
УСТАВ
Государственного учреждения образования «Черниковщинский учебно-педагогический комплекс детский сад – базовая школа» 2012
Раздзел 1. Агульныя палажэнні 1. Дадзены Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Чэрнікаўшчынская агульнаадукацыйная базавая школа”, зацверджаны рашэннем Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта і зарэгістрыраваннага рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 548 ад 17.06.2005г. у адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690341816. 2. Дзяржаўная ўстановы адукацыі “Чэрнікаўшчынская агульнаадукацыйная базавая школа” ( далей – Установа) з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, належыць сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь. Маёмасць установы адукацыі знаходзіцца ў камунальнай уласнасці Дзяржынскага раёна. 3. Заснавальнікам Установы з’яўляецца Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт (далей заснавальнік). Месца знаходжання заснавальніка: 222720, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Дзяржынск, плошча Дзяржынскага, д. 1. Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам кіраваць маёмасцю Установы, з’яўляецца аддзел адукацыі Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта. 4. Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскім Кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, сапраўдным статутам, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб аддзеле адукацыі Дзяржынскага райвыканкама (далей – аддзел адукацыі), іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. 5. Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні абасобленую маёмасць, нясе самастойна адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць адказчыкам у судзе. Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, разліковы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь. 6. Паўнамоцтвы ўласніка ў адносінах дзяржаўнай маёмасці ўстановы адукацыі ажыццяўляе заснавальнік. Фінансуецца ўстанова адукацыі са сродкаў бюджэту Дзяржынскага раёна. 7. Месца знаходжання Установы: 222722, Рэспублікі Беларусь, Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, в. Чэрнікаўшчына, вул. Школьная. Поўная назва ўстановы: на беларускай мове: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Чэрнікаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”; на рускай мове: Государственное учреждение образования «Черниковщинский учебно-педагогический комплекс детский сад – базовая школа». Скарочаная назва ўстановы: на беларускай мове: Чэрнікаўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа. на рускай мове: Черниковщинский детский сад – базовая школа. 8. Установа ў сваёй рабоце ўзаемадзейнічае з іншымі установамі адукацыі, установамі дадатковай адукацыі, культуры, навукі, органамі аховы здароўя, унутраных спраў, службай занятасці насельніцтва і іншымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі ўстановамі. 9. Ва ўстанове адукацыі не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія праследуюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная ці іншая супярэчлівая заканадаўству дзейнасць рэлігійных аб’яднанняў. 10. Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на аснове пісьмовых заяў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) у пазаўрочны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі аб’яднаннямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа, парадак, умовы, змястоўнасць і формы такога ўзаемадзеяння ўстанаўліваюцца Ўрадам Рэспублікі Беларусь па ўзагдненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 11. Змяненні і дапаўненні ў сапраўдны Статут Установы ўносяцца пасля іх узгаднення з уласнікам і зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Раздзел 2. Тып, від, прадмет, мэты і задачы дзейнасці Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – базавай школы 1. Установа агульнай сярэдняй адукацыі. 2. Вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа. 3. Прадметам дзейнасці Установы з’яўляецца адукацыйны працэс. 4. Ва Установе рэалізуюцца: адукацыйныя праграмы: праграма дашкольнай адукацыі для выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту, агульнаадукацыйная праграма пачатковага навучання, агульнаадукацыйная праграма базавага навучання, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; праграмы выхавання: праграма выхавання дзяцей, якія дасягнулі высокіх паказчакаў у навучальнай і грамадскай дзейнасці; праграма выхавання дзяцей, якім неабходна аздараўленне; праграма выхавання і аховы правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; 5. Асноўнымі мэтамі Установы з’яўляюцца навучанне і выхаванне ў інтарэсах асобы, грамадства і дзяржавы, накіраванае на засваенне ведаў, навыкаў, фарміраванне гарманічнай, рознабакова развітой асобы навучэнцаў. 6. Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца: забеспячэнне якасці адукацыі; кампетэнтнасны падыход; ахова здароўя навучэнцаў; выкананне ўстаноўленай працягласці навучальнага года і канікул, тэрмінаў і форм атэстацыі навучэнцаў; выкананне санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў; стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу. Патрабаванне да мер бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь; стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў, прыцягненне іх да розных відаў сацыяльна значнай дейнасці; забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі; педагагічная падтрымка дзіцячых і маладзежных грамадскіх аб’яднанняў; стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнага самаўсведамлення на падставе дзяржаўнай ідэалогіі; падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы; фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры; авалодванне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця; фарміраванне культуры сямейных зносін; стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы навучэнца. 7. У мэтах забеспячэння выканання сваіх задач, вызначаных дадзеным Статутам, Установа можа займацца рознымі відамі эканамічнай дзейнасці, у тым ліку ліцэнзаванай, у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь і агульнадзяржаўным класіфікатарам, зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ад 28 снежня 2006 года № 65. Развіццё пазабюджэтнай дзейнасці і платных паслуг ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі. Акрамя таго, Установа ажыццяўляе наступныя ліцэнзіраваныя віды дзейнасці, вызначаныя Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2003 г. № 17 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці”: дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб; рознічны гандаль і грамадскае харчаванне; адукацыйная дзейнасць. Раздзел 3. Агульныя патрабаванні да прыёму, пераводу і адлічэнню навучэнцаў Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – базавая школа 1. Прыём асоб ва Установу для атрымання дашкольнай, агульнай базавай адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы, пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які засведчвае асобу, медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Для атрымання дашкольнай адукацыі законны прадстаўнік выхаванца прадстаўляе дадаткова накіраванне ў Чэрнікаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавую школу, выдадзенае аддзелам адукацыі Дзяржынскага райыканкама У І клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданню аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём ў І клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. Рашэнне аб залічэнні дзяцей у Чэрнікаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы-сад – базавую школу для навучання ў І класе афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі. Прыём у парадку пераводу навучэнца з адной агульнаадукацыйнай установы ў іншую для навучання ў адпаведным класе на І і ІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы яго законных прадстаўнікоў. Рашэнне аб залічэнні навучэнца ва Установу ў парадку пераводу для навучання ў адпаведным класе афармляецца загадам кіраўніка агульнаадукацыйнай установы не пазней за тры дні з дня падачы заявы і даводзіцца да законных прадстаўнікоў навучэнца. 2. Навучэнцы адлічваюцца з Установы: у сувязі з завяршэннем навучання ва ўстанове; у сувязі з пераводам у іншыя ўстановы або ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі; Рашэнне аб адлічэнні навучэнцаў з Установы прымаецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы па ўзгадненні з адпаведнай тэрытарыяльнай камісіяй па справах непаўналетніх Адлічэнне навучэнцаў з установы адукацыі афармляецца загадам яе кіраўніка. Раздзел 4. Мова навучання і выхавання, пералік рэалізуемых адукацыйных праграм, праграм выхавання, формы атрымання адукацыі ў Чэрнікаўшчынскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячым садзе – базавай школе 1. У адпавенасці з асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі ва ўстанове забяспечваецца роўнасць беларускай і рускай моў. 2. Навучанне ва ўстанове ажыццяўляецца на беларускай мове. Выхаванне ва ўстанове ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах. 3. Вывучэнне рускай, беларускай і адной з замежных моў (французскай) ва ўстанове, за выключэннем асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з'яўляецца абавязковым. Катэгорыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і парадак вывучэння імі моў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Парадак вывучэння беларускай і рускай моў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ці часова пражываюць ў Рэспубліцы Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 4. У выпадку паступлення ва Установу дзяцей з іншай замежнай мовай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку арганізуецца вывучэнне іншай замежнай мовы. Раздзел 5. Правы і абавязкі суб’ектаў адукацыйных адносін у Чэрнікаўшчынскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячым садзе – базавай школе 1. Суб’ектамі адукацыйных зносін ва Установе з’яўляюцца навучэнцы, выхаванцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі ўстановы. 2. Аб’ектамі адукацыйных зносін з’яўляюцца веды, уменні, навыкі, уласцівасці і якасці асобы навучэнцаў. 3. Забараняецца далучэнне навучэнцаў Установы да выканання работ (аказанне паслуг), якія не прадугледжаны вучэбна-праграмнай дакументацыяй, планам выхаваўчай работы ўстановы адукацыі, праграмамі выхавання. 4. Адукацыйны працэс ва Установе арганізуецца на падставе: прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі; адукацыйных стандартаў; дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі, якія рэалізуюцца ў галінах эканомікі і сацыяльнай сферы інавацыйных праектаў; педагагічна абгрунтаванага выбару форм, метадаў і сродкаў навучання і выхавання; культурных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры; сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій. 5. Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права: ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць; фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі; ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы; прымаць удзел у навуковай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па метадычным забеспячэнні адукацыі; уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых некамерцыйных арганізацый; ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі; прымаць неабходныя рашэнні і ажыццяўляць дзеянні, якія не супярэчаць заканадаўству; удасканальваць сваю арганізацыйную структуру, формы арганізацыі і стымулявання настаўніцкай працы з мэтай максімальнага выкарыстання патэнцыялу педагагічнага саставу; праводзіць вучэбна-выхаваўчую работу, работу па ахове здароўя дзяцей, развіццю іх таленту і здольнасцей. З гэтай мэтай умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу установы, узаемадзейнічаць з навучальнымі, навуковымі, пазашкольнымі ўстановамі, працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый, з установамі аховы здароўя, культуры, спорту, творчымі саюзамі, сродкамі масавай інфармацыі; набываць неабходную для ўстановы маёмасць, аператыўна кіраваць і распараджацца ёй ва ўстаноўленым нарматыўнымі актамі парадку. Установа акрамя асноўных функцый у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе: падрыхтоўку дзяцей да навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыю навучання і выхавання навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць урокі ва ўстанове адукацыі (дома); эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць; атэстацыю ў парадку экстэрната асоб, якія самастойна атрымліваюць агульную базавую адукацыю. 6. Навучэнцы Установы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі маюць права на: атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі; перавод у іншую ўстанову адукацыі; навучанне па індывідуальным вучэбным плане ў межах зместу адукацыйнай праграмы; стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця; ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу; бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі; бясплатную карэкцыю фізічных і (або) псіхічных парушэнняў у дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі; карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі; канікулы; атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі; бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, культурна-спартыўнай базай установы адукацыі; атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў установы адукацыі; заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах; удзел у кіраванні ўстановай адукацыі; удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці; азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй; удзел у моладзевых і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь; іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншым актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі. 7. Навучэнцы Установы абавязаны: добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання; клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення; выконваць патрабаванні устаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў; паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу; беражліва ставіцца да маёмасці ўстановы адукацыі. 8. Навучэнцы Установы могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці за супрацьпраўнае віноўнае невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на іх актамі заканадаўства, устаўнымі дакументамі і іншымі лакальнымі, нарматыўнымі, прававымі актамі ўстановы адукацыі ў выглядзе наступных дзеянняў: спазненне ці няяўка без уважлівых падстаў на вучэбныя заняткі; парушэнне дысцыпліны ў ходзе адукацыйнага працэсу; невыкананне без уважлівых падстаў законных патрабаванняў педагагічных работнікаў; абраза ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу; распаўсюджванне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцам; пашкоджанне пабудоў, абсталявання ці іншай маёмасці ўстановы адукацыі; парушэнне патрабаванняў заканадаўства па ахове здароўя, пажарнай бяспецы; распіццё алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, выкарыстанне наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых рэчываў у будынках і на тэрыторыі ўстановы адукацыі; курэнне табачных вырабаў у будынках і на тэрыторыі ўстановы адукацыі; іншыя супрацьпраўныя дзеянні (бяздзеянні). Іншыя абавязкі навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. 9. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў Установы з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі) , апекуны. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх навучэнцаў у грамадскіх зносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў. 10. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў Установы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь маюць права на: азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыяй; удзел у кіраванні ўстановай адукацыі; абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў; азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў; атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў; Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў Установы ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі. 11. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў Установы абавязаны: забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў; паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу; выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў. Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, устаноўчымі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі. 12. Педагагічныя работнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам маюць права на: абарону прафесійнага гонару і годнасці; забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці; творчую iнiцыятыву, свабоду выбару педагагічна абаснаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання; доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычным матэрыялам; удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі; удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі; удзел у кіраванні ўстановай адукацыі; павышэнне кваліфікацыі; маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці; аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству; кожнамесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца ўрадам Рэспублікі Беларусь. Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі, нарматыўнымі, прававымі актамі ўстаноў адукацыі, арганізацыямі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадстаўляецца права ажыццяўляць адукацыйную дзейнаснь іх працоўнымі ці грамадска-прававымі дамовамі. 13. Педагагічныя работнікі абавязаны: ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання; выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы; паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, выхаванцаў; павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю; весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод навучэнцаў; выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь. Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўлiваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі устаноў адукацыі, арганізацыямі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дамовамі. Раздзел 6. Сацыяльная абарона навучэнцаў Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – базавай школы 1. Сацыяльная абарона навучэнцаў Установы – комплекс мер, якія ўстанаўліваюцца дзяржавай з мэтай забеспячэння атрымання адукацыі навучэнцамі, якія накіраваны на іх матэрыяльнае забеспячэнне, прадастаўленне ім дзяржаўных сацыяльных ільгот, правоў і гарантый, якія прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Фінансаванне выдаткаў на забеспячэнне сацыяльнай абароны навучэнцаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Мерамі сацыяльнай абароны навучэнцаў Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – базавай школы з’яўляюцца: карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі; забеспячэнне харчаваннем; транспартнае забеспячэнне; ахова здароўя. 2. Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ва Установе можа быць платным і бясплатным. Асобы, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай базавай адукацыі, на час атрымання адукацыі забяспечваюцца за плату падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі ўстановы адукацыі. Памер платы і парадак яе спагнання, вызваленне ад платы ўстанаўліваюцца Урадам Рэспублікі Беларусь. 3. Установа стварае неабходныя ўмовы для арганізацыі харчавання навучэнцаў. Харчаванне ва ўстанове адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правіл і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормаў расходаў на харчаванне для адпаведных катэгорый навучэнцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае (ашчаднае) харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца Ўрадам Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы Установы забяспечваюцца харчаваннем за кошт сродкаў законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Палажэнне аб арганізацыі харчавання навучэнцаў Установы прадугледжвае забеспячэнне харчаваннем навучэнцаў за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, памер і парадак спагнання платы за харчаванне зацвярджаюцца Ўрадам Рэспублікі Беларусь. 4. Установа забяспечвае ахову здароўя навучэнцаў у адпаведнасці з заканадаўствам. Медыцынская дапамога навучэнцам аказваецца ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцяча сада – базавай школы забяспечваецца медыцынскімі работнікамі ўстаноў аховы здароўя па месцы знаходжання агульнаадукацыйнай установы. Навучэнцам Установы медыцынская дапамога аказваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаўнымі органамі аховы здароўя па месцы знаходжання Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – базавай школы. 5. Падвоз навучэнцаў Установы ад месца жыхарства да месца вучобы і назад арганізуецца мясцовым выканаўчым і распараджальным органам. Парадак арганізацыі падвозу навучэнцаў устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь. Раздзел 7. Парадак арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ў Чэрнікаўшчынскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад– базавая школа 1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адпаведных адукацыйных праграм ажыццяўляецца ва Установе ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, палажэннем аб агульнаадукацыйнай установе, вучэбна-праграмнай дакументацыяй адпаведных адукацыйных праграм, уключае ў сябе тэарэтычнае і практычнае навучанне, выхаваўчую работу навучэнцаў, атэстацыю навучэнцаў. 5. Агульная базавая адукацыя ўключае ў сябе 2 ступені: I ступень – пачатковая адукацыя (I-IV класы); II ступень – базавая адукацыя (V-IX класы). 6. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу ва Установе пры рэалізацыі адукацыйных праграм базавай адукацыі з’яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія і іншыя заняткі. Штодзённая колькасць урокаў у агульнаадукацыйнай установе і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам урокаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санітарных правілаў, нормаў, гігіенічных нарматываў. Расклад урокаў зацвярджаецца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы. Працягласць перапынкаў паміж урокамі вызначаецца, зыходзячы з канкрэтных умоў працы ўстановы адукацыі, з неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання навучэнцаў і іх адпачынку ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў, нормаў, гігіенічных нарматываў. Працягласць урока ў: I класе – 35 хвілін; II – IX класах – 45 хвілін. 7. Дадаткова ва Установе праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, практыка, грамадска карысная праца. Факультатыўныя заняткі могуць праводзіцца па прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці. Факультатыўныя заняткі ва ўстанове адукацыі праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткі ў ІХ класе могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень. 8. Адукацыйны працэс ва Установе пры рэалізацыі адукацыйных праграм базавай адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання і выхавання, або індывідуальна. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групах па праграмах дашкольнай адукацыі, зацвержданай Міністэрствам адукацыі. Класы інтэграванага навучання і выхавання – класы, якія ствараюцца на І, ІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх рэалізуюцца адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі. 9. Адкрыццё класа ва Установе можа ажыццяўляцца пры наяўнасці аднаго навучэнца. Класы ва Установе могуць дзяліцца на групы ў выпадках і парадку, якія вызначаны палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. 10. Адукацыйны працэс ва Установе можа ажыццяўляцца індывідуальна на падставе рашэння кіраўніка ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным планам. 11. Ва Ўстанове для аказання дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў, могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў І – ІХ класаў. Раздзел 8. Выдача навучэнцам дакументаў аб адукацыі, навучанні 1. Навучэнцы Установы пры засваенні адукацыйных праграм базавай адукацыі, за выключэннем экстэрнаў, праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю. Віды і (або) формы атэстацыі пры засваенні адпаведнай адукацыйнай праграмы вызначаюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. 2. Атэстацыя ў парадку экстэрната праводзіцца ва Установе ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. 3. Атэстацыя навучэнцаў пры засваенні зместу адпаведных адукацыйных праграм ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адпаведных адукацыйных праграм. 4. Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў штогод да пачатку навучальнага года ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 5. Навучэнцы па медыцынскіх паказчыках і іншых падставах могуць быць вызвалены ад выпускных экзаменаў. Пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад выпускных экзаменаў, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя. У выпадку вызвалення навучэнцаў ад выпускных экзаменаў выніковая атэстацыя ажыццяўляецца на падставе гадавых адзнак. 6. Навучэнцам, якія не прайшлі выніковую атэстацыю ва ўстаноўлены тэрмін па ўважлівай прычыне, прадастаўляецца права праходжання выніковай атэстацыі ў іншы тэрмін. 7. Навучэнцам, якія не прайшлі выніковую атэстацыю ва ўстаноўлены тэрмін без уважлівых прычын або атрымалі па яе выніках адзнаку 0 (нуль) балаў, “не залічана”, “не атэставаны(а)”, прадастаўляецца права праходжання выніковай атэстацыі ў іншы тэрмін. 8. Навучэнцам Установы, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай). Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай выдаецца навучэнцам, якія маюць за два апошнія гады навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі гадавыя адзнакі 10 (дзесяць) і (або) 9 (дзевяць) балаў па ўсіх вучэбных прадметах (акрамя вучэбнага прадмета “Фізічная культура і здароўе”, па якому ім выстаўлены гадавыя адзнакі не ніжэй за 6 (шэсць) балаў або “залічана”, вучэбных прадметаў “Працоўнае навучанне” і “Чарчэнне”, па якіх ім выстаўлены гадавыя адзнакі не ніжэй за 6 (шэсць) балаў і прыкладныя паводзіны, а таксама адзнакі 10 (дзесяць) і (або) 9 (дзевяць) балаў па ўсіх вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены за перыяд навучання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. 9. Вызваленне навучэнцаў ад вывучэння асобнага прадмета не з’яўляецца перашкодай для выдачы пасведчання аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай пры выкананні імі патрабаванняў, прадугледжаных дадзеным пунктам. Навучэнцам, якія былі вызвалены ад выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце, пры выдачы пасведчання аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай у якасці выніковай адзнакі па дадзеным прадмеце ўлічваецца гадавая адзнака. 10. Дакументам аб адукацыі з'яўляецца: пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай); даведка аб навучанні. 11. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі выдаецца навучэнцу, які засвоіў змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі. 12. Дакументы аб адукацыі афармляюцца на беларускай і рускай мовах. 13. Узоры, апісанні дакументаў аб адукацыі, прылажэнні да іх, залаты, сярэбны медаль, парадак запаўнення дакументаў аб адукацыі, прылажэнні да іх, улік і выдача дакументаў аб адукацыі, прылажэнні да іх, залаты, сярэбны медаль зацвярджаюцца Ўрадам Рэспублікі Беларусь ці ўпаўнаважанымі ім органамі. 14. Даведка пра навучанне выдаецца навучэнцу, які не завяршыў засваенне ўтрымання адукацыйных праграм. 15. Узоры, апісанні дакументаў аб навучанні, парадак іх запаўнення, улік і выдача зацвярджаюцца Ўрадам Рэспублікі Беларусь. У Рэспубліцы Беларусь ствараецца банк дадзеных пра дакументы пра адукацыю ў парадку, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь. Раздзел 9. Парадак кіравання дзейнасцю ўстановай адукацыі, структура і парадак фарміравання органаў кіравання і самакіравання ў Чэрнікаўшчынскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячым садзе – базавай школе 1. Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб агульнаадукацыйнай установе, дадзеным Статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання. Непасрэднае кіраванне Установай ажыццяўляе яго кіраўнік, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца з пасады начальнікам аддзела адукацыі Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта ў парадку, устаноўленым дзеючым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі. 2. Кіраўнік установы адукацыі мае наступныя кампетэнцыі: дзейнічае ад імя ўстановы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці; выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваёй кампетэнцыі; кіруе работай педагагічнага, навукова-метадычнага (метадычнага) саветаў установы, арганізуе кантроль за выкананнем іх рашэнняў; вызначае структуру кіравання ўстановай, штатны расклад, вырашае навукова-метадычныя, вучэбна-метадычныя, адміністрацыйныя, фінансавыя, гаспадарчыя і іншыя пытанні; плануе, каардынуе і кантралюе работу структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў установы; ажыццяўляе прыём на работу, падбор і расстаноўку педагагічных кадраў і іншых работнікаў. Вызначае службовыя абавязкі работнікаў у адпаведнасці са штатным раскладам, працоўным заканадаўствам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку і кваліфікацыйнымі характарыстыкамі. Стварае ўмовы для павышэння іх прафесійнага майстэрства, выкарыстанне імі новых форм і метадаў навучання, выхавання і гаспадарання, удзелу ў эксперыментальнай і даследчай дзейнасці. Заахвочвае і стымулюе творчую ініцыятыву работнікаў, падтрымлівае спрыяльны маральна-псіхалагічны клімат у калектыве; фарміруе і забяспечвае захаванасць кантынгенту навучэнцаў і іх сацыяльную абарону; забяспечвае эфектыўнае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва з органамі мясцовага самакіравання, прадпрыемствамі і арганізацыямі, грамадскасцю, бацькамі (асобамі, якія іх замяняюць); садзейнічае дзейнасці педагагічных, метадычных аб’яднанняў, грамадскіх (у тым ліку дзіцячых і моладзевых) арганізацый, дазволеных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; забяспечвае рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных асігнаванняў, а таксама сродкаў, якія паступаюць з іншых крыніц; прадстаўляе ўстанову адукацыі ў дзяржаўных, грамадскіх і іншых органах, установах; нясе адказнасць за рэалізацыю адукацыйных праграм у адпаведнасці з вучэбным планам і графікам навучальнага працэсу, за якасць адукацыі выпускнікоў, жыццё і здароўе, захаванне праў і свабод навучэнцаў і работнікаў установы ў час адукацыйнага працэсу ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку; забяспечвае неабходныя ўмовы для работы сталовай, медыцынскага пункта ўстановы, кантроль за іх работай у мэтах замацавання і аховы здароўя навучэнцаў і работнікаў; забяспечвае ўлік, захаванасць і папаўненне вучэбна-матэрыяльнай базы, выкананне правіл і норм аховы працы і пажарнай бяспекі, падрыхтоўку, улік і захоўванне дакументацыі. 3. Кіраўнік Установы ў дзейнасці па кіраванні агульнаадукацыйнай установай узаемадзейнічае з органамі самакіравання агульнаадукацыйнай установы. Асноўным органам самакіравання Установы з’яўляецца савет установы, які ўзначальвае кіраўнік установы адукацыі. Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці савета Установы вызначаюцца Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі. У выпадках, якія прадугледжаны дзеючым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, ва ўстанове адукацыі ствараюцца іншыя органы самакіравання: педагагічны савет; апякунскі савет агульнаадукацыйнай установы; бацькоўскі камітэт агульнаадукацыйнай установы. 4. Органы самакіравання Установы ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, Статутам установы адукацыі. 5. Прыём на работу педагагічных, медыцынскіх і іншых работнікаў ва Установу і іх звальненне ажыццяўляе яе кіраўнік у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 6. Працоўныя адносіны работнікаў установы адукацыі рэгулююцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 7. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных і медыцынскіх работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку. Раздзел 10. Крыніцы і парадак фарміравання маёмасці ў Чэрнікаўшчынскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячым садзе – базавай школе 1. Маёмасць, перададзеная Установе, знаходзіцца ў камунальнай уласнасці Дзяржынскага раёна і замацавана за ўстановай на праве аператыўнага кіравання. 2. Маёмасць установы складаюць асноўныя фонды, абаротныя сродкі а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе. 3. Установа ў адносінах замацаванай маёмасці ажыццяўляе права валодання, карыстання і распараджэння ў межах і на ўмовах, устаноўленых уласнікам ці ўпаўнаважаным органам у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці, заданнямі ўласніка і накіраваннем маёмасці. 4. Установа не мае права без дазволу заснавальніка здаваць у арэнду, залог ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю набытай, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі. 5. Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы фарміруецца заснавальнікам па дзеючых нарматывах у адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі заканадаўствам. Матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі складаюць зямельны участак, будынкі, пабудовы, абсталяванне, транспартныя сродкі і іншая маёмасць. 6. Заснавальнік, установа адукацыі забяспечваюць абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі. 7. Установа нясе адказнасць за захаванасць і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за ёй маёмасці, арганізацыю эксплуатацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы ў адпаведнасці з нарматыўнымі патрабаваннямі. 8. Забараняюцца дзеянні (бяздзеянні), якія прыводзяць да неабгрунтаванага скарачэння ці пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі. 9. Уладальнік маёмасці (ці ўпаўнаважаны орган) маюць права забраць лішнюю, невыкарыстоўваемую, ці выкарыстоўваемую не па назначэнню маёмасць і распарадзіцца ёй на свой погляд. 10. Кіраўнік установы по ўзгадненні з аддзелам адукацыі мае права арэндаваць маёмасць пабочных арганізацый для рэалізацыі мэт установы. Раздзел 11. Парадак фарміравання, структура і штатны расклад Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – базавай школы 1. Установа фарміруе сваю структуру ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам. Да структурных падраздзяленняў Установы належаць: бібліятэка; вучэбна-доследны ўчастак; пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. 2. Штатны расклад Установы распрацоўвае і зацвярджае кіраўнік агульнаадукацыйнай установы на падставе тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – базавай школы. Прыём на работу і звальненне намеснікаў дырэктара па асноўнай дзейнасці ажыццяўляе начальнік аддзела адукацыі па прадстаўленні дырэктара ўстановы адукацыі. 3. Аплата працы работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Раздзел 12. Фінансаванне, бухгалтарскі ўлік і справаздачнасць Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – базавай школы 1. Фінансаванне ўстановы адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту Дзяржынскага раёна, сродкаў, якія атрыманы ўстановай ад дзейнасці, якая прыносіць даход, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам. 2. Установа адукацыі можа ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы, калі гэта дзейнасць не забаронена заканадаўствам. 3. Ажыццяўленне Установай адукацыі дзейнасці, якая прыносіць даход, не цягне за сабою зніжэння фінансавання за кошт сродкаў мясцовага бюджэту. 4. Аказанне платных паслуг у сферы адукацыі нельга ажыццяўляць ўзамен ці ў рамках адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца са сродкаў раённага бюджэту, пагаршаць якасць прадастаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў раённага бюджэту. 5. Сродкі, атрыманыя ўстановай адукацыі ад дзейнасці, якая прыносіць даход, паступаюць у яе самастойнае расраджэнне і расходуюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і статутам. 6. Фінансаванне ўстановы адукацыі ажыццяўляецца з улікам дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне адукацыі, рэалізацыі праграмы развіцця сістэмы адукацыі, (праграм развіцця дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі). 7. Усе сродкі Установы адукацыі выкарыстоўваюцца згодна зацверджаным ва ўстаноўленым парадку каштарысам затрат. Парадак выкарыстання бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў устанаўліваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 8. Установа не можа выступаць гарантам або паручальнікам перад банкам – крэдыторамі юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці і фізічных асоб па выкананні гэтымі асобамі сваіх абавязкаў вяртання атрыманых крэдытаў. 9. Бухгалтарскі ўлік і справаздача ўстановай вядзецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 1999 г. № 3321-Х11 “Аб бухгалтарскім уліку і справаздачы (са змяненнямі і дапаўненнямі)” і другімі нарматыўна-прававымі дакументамі. Дырэктар (загадчык) установы мае права перадаць па дамоўленасці вядзенне бухгалтарскага ўліку цэнтралізаванай бухгалтэрыі пры аддзеле адукацыі Дзяржынскага райвыканкама або стварыць бухгалтарскую службу як структурнае падраздзяленне, пад кіраўніцтвам галоўнага бухгалтара (або ўвесці штатную адзінку бухгалтара). 10. Установа адукацыі можа дэлегіраваць дзяржаўнай арганізацыі Дзяржынскага райвыканкама, якая ажыццяўляе каардынацыю вытворчага, матэрыяльна-тэхнічнага і гаспадарчага забеспячэння ўстноў адукацыі, выкананне функцый матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ўстановы адукацыі. 11. Пісьмовая справаздача вышэйстаячым органам прадастаўляецца ў парадку з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь. За непрадастаўленне і выкананне дзяржаўнай справаздачы, з парушэння тэрміну яе прадастаўлення, службовыя асобы ўстановы адукацыі нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць. Раздзел 13. Парадак кантролю за дзейнасцю Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – базавай школы 1. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь ў галіне адукацыі, за выкарыстаннем па прызначэнні і зберажэнні маёмасці ажыццяўляецца Заснавальнікам, аддзелам адукацыі і іншымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 2. Рэвізіі (праверкі) фінансава-дзяржаўнай дзейнасці ўстановы адукацыі праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, упаўнаважанымі ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі. 3. Установа адукацыі ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі – комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, уключаючай самакантроль, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці. Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаецца дырэктарам (загадчыкам) установы адукацыі. 4. Дзяржаўная акрэдытацыя ўстановы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Раздзел 14. Кампетэнцыя Заснавальніка і органа дзяржаўнага кіравання, ўпаўнаважанага ўласнікам 1.Да кампетэнцыі Заснавальніка адносяцца: стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя Ўстановы адукацыі; зацвярджэнне Статута ўстановы адукацыі змяненні і дапаўненні, якія ўносяцца ў ім; фарміраванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі; зацвярджэнне на вучэбны год колькасці класаў установы адукацыі, іх напаўняльнасць; вызначэнне мовы навучання і выхавання, абавязковага для вывучэння навучэнцамі замежнай мовы ва ўстанове адукацыі; узгадненне ўдзелу навучэнцамі ва ўрочны час ў сельскагаспадарчай працы у адпаведнасці з праграмай выхавання і гадавым планам выхаваўчай работы ўстановы адукацыі; прыняцце рашэнняў аб замацаванні за ўстановай адукацыі жылых памяшканняў (мікрараёнаў) у мэтах ажыццяўлення ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі; ажыццяўленне іншых праў і абавязкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 2. Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам, які распараджаецца маёмасцю Ўстановы адукацыі з’яўляецца аддзел адукацыі. 3. Да кампетэнцыі аддзела адукацыі адносяцца: прызначэнне (вызваленне) кіраўніка ўстановы адукацыі, яго намеснікаў па асноўнай дзейнасці, вучэбнай, вучэбна-выхаваўчай (вучэбна-метадычнай) выхаваўчай рабоце, заключэнне, змяненне і спыненне з ім працоўных дагавораў (кантрактаў); матэрыяльная стымуляванне іх працы; ажыццяўленне кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі і дзейнасць установы адукацыі, выкарыстаннем і захаваннем яе маёмасці, выкананнем установай адукацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне адукацыі; узгадненне прызначэння (вызвалення) педагагічных работнікаў установы адукацыі; арганізацыя павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных і медыцынскіх работнікаў установы адукацыі; устанаўленне брані для прадстаўлення рабочых месц ва ўстанове адукацыі па ўзгадненні з рашэннямі Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта; узгадненне плана работы ўстановы адукацыі на вучэбны год, вучэбных планаў установы адукацыі; забеспячэнне ўстановы адукацыі фінансавымі сродкамі ў межах , выдзеленых фінансавых сродкаў з раённага бюджэту; выдача накіраванняў выхаванцам дашкольнай групы (дашкольных груп); забеспячэнне ўстановы адукацыі падручнікамі, вучэбна-планіруючай і вучэбна-праграмнай дакументацыяй, вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратурай, бланкамі дакументаў аб адукацыі; адмена загадаў, рашэнняў ўстановы адукацыі, якія супярэчаць дзейнічаючаму заканадаўству; прыняцце рашэнняў аб атрыманні навучэнцамі агульнай сярэдняй адукацы на даму; прыняцце рашэнняў аб вызваленні навучэнцаў ад выпускных экзаменаў, узнагароджанні выпускнікоў пасведчаннем з адзнакай; фарміраванне, абнаўленне, развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Ўстановы; правядзенне не меньш чым 1 раз у 5 гадоў компекснага вывучэння дзейнасці Ўстановы па забеспячэнню якасці адукацыі, правядзенне вывучэння дзейнасці Ўстановы па асобных пытаннях ў адпаведнасці з гадавым планам работы аддзела адукацыі Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта; ажыццяўленне іншых правоў і абавязкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб аддзеле адукацыі Дзяржынскага райвыканкама, дадзеным Статутам. 4. Аддзел адукацыі садзейнічае ўстанове адукацыі ў ажыццяўленні ўстаўной дзейнасці, выкананню работ на аб’ектах капітальнага будаўніцтва і рамонту ўстановы адукацыі, выкананню правіл і норм аховы працы, пажарнай бяспекі, укараненню энергазберагаючых тэхналогій, матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню, арганізацыі завозу прадуктаў для арганізацыі харчавання навучэнцаў, рамонту і эксплуатацыі камп’ютарнай тэхнікі,выкарыстанню магчымасцяў Дзяржынскай рэгіянальнай адукацыйнай сеткі. 5. Аддзел адукацыі арганізуе ўзаемадзеянне ўстаноў адукацыі і арганізацыі Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта, якая ажыццяўляе каардынацыю вытворчага, матэрыяльна – тэхнічнага і гаспадарчага забеспячэння ўстаноў адукацыі ў інтарэсах стварэння належных умоў для забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі. Раздзел 15. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і парадак рэарганізацыі і ліквідацыі Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – базавай школы 1. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ажыццяўляеццца на аснове міжнародных дамоў Рэспублікі Беларусь, заключаных паміж установай адукацыі і арганізацыяй іншаземнай дзяржавы, міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм ў сферы адукацыі. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ажыццяўляецца на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, двухбаковай выгады, узаемнай павагі ў адпаведнасці з заканадаўствам. Іншаземныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ці часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі. 2. Рэарганізацыя і ліквідацыя Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада - базавай школы ажыццяўляецца ў парадку, які ўстаноўлены Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь. 3. Рашэнне аб ліквідацыі Установы прымаецца заснавальнікам на падставе ацэнкі наступстваў такой ліквідацыі з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на дадзенай тэрыторыі. У выпадку спынення дзейнасці Установы заснавальнік прымае меры па пераводу навучэнцаў з іх ведама, ведама законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі у парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь. 4. Від установы можа быць зменены. Рашэнне аб змяненні віда ўстановы адукацыі прымаецца заснавальнікам па ўласнай ініцыятыве або па ініцыятыве ўстановы адукацыі пры сукупнасці наступных умоў: абгрунтаванне неабходнасці змянення віда ўстановы адукацыі; адпаведнасць установы адукацыі крытэрыям заяўляемага віда; узгодненасць з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь. 5. Установа адукацыі вядзе архіў і справаводства ў парадку, які вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.