Дарагія
сябры!
Вы марыце аб верных, надзейных сябрах?
Шукаеце цікавыя, добрыя справы?
Хочаце навучыцца рабіць многае сваімі рукамі?
Мы гатовыя дапамагчы вам ў гэтым!
Мы прапануем вам сваё сяброўства, свае веды і ўменні
і запрашаем разам з намі прыняць удзел
у цікавых і неабходных справах!
Мы - гэта дзеці і дарослыя
- члены Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
***
Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерскаяарганізацыя» (БРПА)
Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» – гэта арганізацыя для дзяцей, падлеткаў і дарослых, мэта якой працягваць традыцыі піянерскага руху. Аб сваёй самастойнай дзейнасці піянерская арганізацыя Беларусі заявіла 13 верасня 1990 года на Х Рэспубліканскім злёце піянераў Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень быў прыняты Устаў, Дэвіз і Законы беларускіх піянераў. Дату 13 верасня прынята лічыць Днём нараджэння БРПА.
Членам БРПА можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь з 7 гадоў, які прызнае Устаў і выконвае яго, прымае актыўны ўдзел у дзейнасці піянерскай арганізацыі.
Мэта БРПА– садзейнічаць сацыялізацыі асобы дзіцяці, дапамагчы стаць грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сям’і, Радзіме.
Асновай дзейнасці Беларускай Рэспубліканскай Піянерскай арганізацыі з’яўляецца самаразвіццё дзіцяці, якое ажыццяўляецца на аснове праграм ЦС БРПА, якія маюць на ўвазе выкананне пэўных заданняў, удзел у паходах і акцыях.
***
Піянерская дружына "БЛІСКАВІЧКА"
Задачы:
Асноўная мэта на 2018/2019 навучальны год: дапамагчы навучэнцам засвоіць культурныя, духоўныя і працоўныя традыцыі свайго народа, усвядоміць глыбінныя сувязі пакаленняў, сувязі чалавека з прыродай.
· Прыцягнуць падлеткаў да аднаўлення годнасці і велічы імён і дзеянняў людзей, якія праславілі Беларусь;
· Развіваць пазнавальны інтарэс да сваіх нацыянальных і сямейных каранёў, пабуджаць да імкнення працягваць традыцыі свайго народа;
· Фарміраваць самастойнасць і адказнасць;
· Дапамагчы кожнаму навучэнцу стаць сапраўдным грамадзянінам сваёй Радзімы, сваімі ўчынкамі і справамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям ‘і, грамадству;
· Развіваць гуманістычныя, агульначалавечыя каштоўнасці, якія спрыяюць станаўленню асобы.
· Увесь змест дзейнасці піянерскай дружыны накіраваць на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця рознабаковых здольнасцей нашчадкаў і піянераў.
· Падтрымліваць цесныя сувязі з сям’ёй і грамадскасцю.
Мэты работы з акцябратамі: дапамагчы дзіцяці ў пазнанні свету, у атрыманні ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для жыцця ў грамадстве, у сям’і, у зносінах з прыродай, дапамагчы стаць сапраўдным грамадзянінам сваёй Радзімы, сваімі ўчынкамі і справамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям’і, грамадству.
Узначальвае і каардынуе дзейнасць акцябрат Савет сяброў “акцябрат”, у які уваходзіць старэйшая важатая, класныя кіраўнікі і памочнікі “акцябрат” – навучэнцы 5,6-ых класаў.
Асноўным сімвалам “акцябрат” з’яўляецца акцябрацкі значок.
***
СТАРШЫНЯ САВЕТА ДРУЖЫНЫ- СЦЯБУЛЯ ДЗМІТРЫЙ
НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ДРУЖЫНЫ- САЎЧУК АЛІНА