У а. г.Чэрнікаўшчына, на самай старой вуліцы ( у нас яе завуць 1- ая Чэрнікаўшчына) жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны Налетка Аляксандр Дзмітрыевіч, выпускнік нашай школы. Гэта самы паважаны чалавек у вёсцы. І прычын таму шмат. Па- першае, гэта самы старэйшы жыхар вёскі (15 мая гэтага года яму спаўняецца 100 гадоў). Па другое, ён ветэран Вялікай Айчыннай вайны ( у мікрараёне школы ён цяпер адзіны), які , не шкадуючы свайго жыцця, абараняў нашу краіну. Вучні школы вельмі часта наведваюць Аляксандра Дзмітрыевіча. Нягледзячы на свой узрост, ён рады гэтым сустрэчам: расказвае вучням пра сваё жыццё, Вялікую Айчынную вайну. Нарадзіўся Аляксандр Дзмітрыевіч 15 мая 1915 года ў в. Чэрнікаўшчына. Бацькі яго жылі бедна. Бацька быў удзельнікам першай сусветнай вайны, трапіў у палон. Калі вярнуўся з палону, пражыў зусім мала – памёр. У маці засталося пяцёра дзяцей. Жылося вельмі цяжка, таму Аляксандр Дзмітрыевіч скончыў толькі чатыры класы Чэрнікаўскай школы і пачаў працаваць з маці, зарабляць на хлеб. Потым па загаду сельскага савета быў накіраваны ў пажарную часць г. Дзяржынска, дзе і нёс службу. Два дні быў у пажарнай часці, а два – на адпачынку. Але гэтыя дні адпачынку ён праводзіў на калгасным полі, працаваў дома. У той час усе людзі працавалі добрасумленна, стараліся атрымаць у працы лепшыя вынікі. Жыццё станавілася цікавым, паляпшаўся дабрабыт людзей. У вёсцы было многа моладзі. Нягледзячы на тое, што цяжка працавалі, жылі весела. Яму пашанцавала, таму што на яго жыццёвым шляху сустрэлася цудоўная дзяўчына Яніна, якую ён шчыра пакахаў. Яна таксама нарадзілася ў в. Чэрнікаўшчына ў 1921 годзе ў сялянскай сям’і. Сям’я жыла там, дзе цяпер знаходзіцца старая школа. Бацькі яе працавалі ў калгасе, Яніна таксама не баялася ніякай работы. У чэрвені 1941 адбылося вяселле: Аляксандр і Яніна пажаніліся. Толькі заставалася жыць і радавацца свайму шчасцю. Але праз шэсць дзён шчаслівае жыццё перакрэсліла вайна. У ноч з 21 на 22 чэрвеня 1941 года Аляксандр Дзмітрыевіч быў на вахце. Цішыню ночы раптам парушыў гул самалётаў, чуліся выбухі, выстралы. Усе зразумелі – гэта вайна. Усе працаўнікі пажарнай часці атрымалі браню, але сядзець і чакаць было немагчыма: вораг займаў усё новыя і новыя тэрыторыі. Аляксандр Дзмітрыевіч разам з таварышамі пайшоў у партызаны, каб змагацца з ворагам. У хуткім часе апынуўся ў атрадзе вядомага партызанскага камандзіра Рыжака . Камандаваў імі Клім Юховіч, баявы камандзір. Аляксандр Дзмітрыевіч з павагаю яго ўспамінае. У іх былі даверлівыя цёплыя адносіны. Па яго ўспамінах, Клім Юховіч часта браў яго ў свае паездкі . На той час Аляксандру Дзмітрыевічу даверылі кулямёт Дзегцярова. Дысцыпліна была строгая, ваенная. Змагаліся не шкадуючы сябе. Узрывалі чыгуначныя рэйкі, мініравалі дарогі, знішчалі штабы. Жылі ў зямлянках, холад і голад былі заўсёды іх спадарожнікамі. Шмат разоў прыходзілася перапраўляцца праз раку ў ледзяной вадзе, спаць у снезе, за дзень праходзіць дзясяткі кіламетраў. Пераадольваць усе цяжкасці дапамагала жаданне хутчэй знішчыць ворага, вызваліць сваю зямлю і вярнуцца да сваёй сям’і. Аляксандру Дзмітрыевічу толькі два разы давялося пабачыцца з Янінай Міхайлаўнай. Але ён ведаў, што яна чакае яго, чакае з перамогай. Месца дыслакацыіі атрада – Налібоцкая пушча. У 1944 годзе стала ваяваць лягчэй таму, што атрад злучыўся з другімі атрадамі. Білі ворага, акружалі, бралі ў палон. Апошні раз было ўзята ў палон некалькі тысяч нямецкіх салдат. Суправаджалі іх у Мінск. Набліжалася перамога, гэта адчувалі ўсе. Але вораг не здаваўся. Партызаны змагаліся самааддана, у кожнага ў душы жыла радасная надзея. І вось яна- Перамога! Самы памятны дзень у жыцці Аляксандра Дзмітрыевіча - гэта парад Перамогі. Ён успамінае: “ Нас пастроілі і святочным маршам мы накіраваліся ў Мінск. Ішоў парад. Уручаліся ўзнагароды. Радасць і крыкі “Ура” не змаўкалі ў разбуранай сталіцы. Але было вялікае жаданне хутчэй вярнуцца да сваёй сям’і, да каханай жанчыны і дачушкі Валі, якая нарадзілася ў 1943 годзе , да мірнай працы.” Вярнуўся ў сваю вёску, дзе яго вельмі чакалі. Працаваў у сваёй пажарнай часці. Працаваў і ў калгасе, заробку не было, але ўсе працавалі ад цямна да цямна. Аралі, сеялі, убіралі, жалі, касілі – усё сваімі рукамі. У 1947 годзе нарадзіўся сын Слава, сям’я павялічылася. Хутка ляцеў час. Падрасталі дзеці. Яны радавалі бацькоў, добра вучыліся, былі працавітымі, дапамагамі бацькам. Што яшчэ трэба! У 1991 годзе адсвяткавалі залатое вяселле, на якім сабралася ўся дружная сям’я: сын, дачка, іх дзеці, зяць, нявестка. Віншавалі сваіх бацькоў з залатым вяселлем, жадалі ім дабрабыту. Павіншавалі іх таксама суседзі, прадстаўнікі ўлады. Віншаванні яны заслужылі. У жыцці былі для ўсіх прыкладам, выхавалі дваіх дзетак, далі ім адукацыю. Сын Вячаслаў атрымаў вышэйшую адукацыю ў г. Маскве. У яго чацвёра дзяцей (Дзіма, Сяргей, Саша, Насця). Усе дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю. Дачка Валянціна Аляксандраўна ўсё сваё жыццё пражыла ў г. Дзяржынску і працавала на швейнай фабрыцы. Яна таксама мае дачку. Такім чынам , на сягонняшні дзень у Аляксандра Дзмітрыевіча 3 унукі і дзве ўнучкі, 3 праўнукі і 2 праўнучкі. Усе яны любяць свайго дзядулю, ведаюць пра яго гераічнае жыццё. Аляксандр Дзмітрыевіч з Янінай Міхайлаўнай пражылі доўгае і шчаслівае жыццё. На жаль, Яніны Міхайлаўны ўжо няма: яна памерла ў 2010 годзе (не дажыла трох месяцаў да 89- годдзя) . Апошнія гады жыцця вельмі хварэла і гаварыла, што ніколі не думала, што пражыве столькі гадоў. Яна лічыла, што нягледзячы на ўсе цяжкасці, у яе было шчаслівае жыццё , і за гэта яна ўдзячна свайму мужу - Аляксандру Дзмітрыевічу. Каля іх дома шмат гадоў жылі буслы, неслі гэтай сям’і мір і шчасце. Пры сустрэчы вучні школы задалі Аляксандру Дзмітрыевічу пытанне: “Мы ведаем, што вы пражылі са сваёй жонкай доўгае і шчаслівае жыццё. У чым сакрэт вашага шчасця? Якія парады вы можаце даць нашаму маладому пакаленню?” - Кахалі адзін аднаго, працавалі вельмі многа, гадавалі дваіх дзетак: сына і дачку. Пражылі з жонкай амаль 70 гадоў. Мая Яніна ўжо памерла, а таксама памёр і сын, а даглядае цяпер мяне дачка. Жыву ў сваёй хаце, якую пабудаваў пасля вайны сваімі рукамі. А цяпер зрабілі і новую печ, таму ў нас вельмі цёпла і ўтульна. -У чым сакрэт вашага даўгалецця? Можа ў вашым родзе былі доўгажыхары? -Бог дараваў мне доўгае жыццё, каб я пражыў за сябе і за сваіх двух братоў, якія загінулі на вайне. - Ці ёсць у вас дома сямейныя рэліквіі, якімі вы даражыце? - Фотаздымкі загінуўшых братоў. Ужо засталося ў мяне мала сіл, мая Яніна чакае мяне… Аляксандр Дзмітрыевіч захоўвае свае ўзнагароды. Сярод іх медаль Партызану Айчыннай вайны ІІ ступені.
Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
-
- Минский государственный областной колледж
- Минский государственный колледж электроники
- Областной аграрно-технический профессиональный лицей
- БОРИСОВСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ КОЛЛЕДЖ
- Марьиногорский государственный ордена "Знак Почета" аграрно-технический колледж им. В.Е. Лобанка
- Борисовский государственный строительный профессиональный лицей
- Полоцкий государственный лесной колледж
- Минский городской педагогический колледж
- Минский государственный колледж сферы обслуживания
- Минский государственный машиностроительный колледж
- Узденский государственный сельскохозяйственный профессиональный лицей
-
- "Дошкольное образование. Для Вас, родители"
- Памятка родителям о летних каникулах
- Безопасность малыша - советы родителям
- Стань заметнее в темноте!
- Витамины в детском питании
- Познаем Беларусь
- Артикуляционная гимнастика
- Порядок зачисления в учреждение дошкольного образования
- идем в детский сад
- организация питания
- Советы специалистов
- безопасность на дороге
- как правильно подготовить ребенка к школе
- памятка родителям будущих первоклассников
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Телефон: 801716 4-32-66
Email: cher@schoolnet.by
© 2011 - 2024
ООО "Образовательные системы"