Новости
Паважаныя наведвальнікі сайта! Ажыццяўляецца пераход сайта на новую платформу! Актуальную інфармацыю Вы можаце прачытаць на новым сайце ўстановы адукацыі https://cher.schoolnet.by/
http://www.nalog.gov.by/ru/the_children_on_taxes_new/
План мерапрыемстваў "Міншчына спартыўная.Зіма"
06.12.2019 года ва ўставове адукацыі "Чэрнікаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- базавая школа" быў праведзены бацькоўскі сход на тэму: "Падлетак і закон:тэрыторыя бацькоўскай адказнасці"
Перад бацькамі і навучэнцамі выступіў памочнік пракурора раёна Туравец Ілля Сяргеевіч, які закрануў тэму незаконнага абароту наркотыкаў і наркатычных сродкаў. Прывёў статыстыку правапарушэнняў на тэрыторыі Дзяржынска і Дзяржынскага раёна. Нагадаў бацькам аб тым, што яны(бацькі) нясуць адказнасць за сваіх дзяцей.
Спецыяліст ІСН Дзяржынскага РАУС, Сабалеўская Таццяна Уладзіміраўна,закранула тэму прафілактыкі правапарушэнняў. Засяродзіла ўвагу на адміністрацыйнай адказнасці за здейсненныя правапарушэнні. Было прыведзена вельмі многа прыкладаў такіх правапарушэнняў.
Кужоўнік Таццяна Васільеўна закранула тэму злоўжывання алкаголя.
У другой частцы бацькоўскага в.а намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Хілько С.В. асвяціла вынікі першай чвэрці.
Дырэктар школы,Крыварот Аляксандр Сяргеявіч, зачытаў новыя ПРАВІЛЫ ЎНУТРАНАГА РАСПАРАДКУ для навучэнцаў дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Чэрнікаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад-базавая школа”.
Напярэдадні суботы настаўніцай,Клімовіч Марыяй Антонаўнай,была праведзена гутарка з дзецьмі.Мэта -высветліць кола захапленняў навучэнцаў. Вынікам такой гутаркі стала выстава творчых работ. У час мерапрыемства вучні даведаліся пра цікавыя захапленні людзей рознага ўзросту і розных нацыянальнасцей. Паспрачаліся на тэму кампьютарнай залежнасці. Цікавым завяршэннем мерапрыемства стала выстава малюнкаў былой навучэнкі .
Пад такой назвай прайшло спартыўнае свята 23 лістапада. Цікавыя конкурсы, спартыўны азарт і жаданне перамагчы... Весела,ярка і вельмі актыўна...
23 лістапада дзеці падарожнічалі па Беларусі,пабывалі ў розных кутках Радзімы...Пра многія куточкі расказалі самі, а пра некаторыя мясціны даведаліся ад Тамары Іванаўны Чэпік. Занятак прайшоў у музеі.
"Снайперы"-так назвалі сваю каманду вучні, якія прынялі ўдзел у квэст- гульні "Па дарогах Перамогі..." Падрыхтоўка да гульні ішла вельмі актыўна. Заданні выконваліся на адным дыханні... Першая станцыя ...Другая... І вось апошняе- творчае заданне...
Першыя ўражанні пасля пройдзеных этапаў: "Здорава і цікава!"