ГЕАМЕТРЫЯ БЕЛАРУСКАГА АРНАМЕНТУ
(Гульня – падарожжа)
Мэта: садзейнічаць фарміраванню эстэтычнай культуры вучняў у пазакласнай рабоце па матэматыцы праз геаметрыю беларускага арнаменту.
Задачы: стварыць умовы для развіцця эстэтычнага густу, маўлення і творчае мыслення вучняў;
садзейнічаць развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры Бацькаўшчыны.
Трэба многа знаць,
каб узор прачытаць.
(Сялянская мудрасць)
Гучыць мелодыя “Спадчына”, сл. Я. Купалы, муз. І. Лучанка.
Вядучы 1.
Спадчына! Якое простае слова і які няпросты сэнс! Спадчына – гэта народныя звычаі і культура, гэта наша родная мова, гэта веліч і слава народа.
Вядучы 2.
Жыццё народа не мае зыходнага пункта. Ніводная дата не з’яўляецца пачынальнай: заўсёды нешта было і раней. Любыя веды аб мінулым набліжаюць яго на нас, выклікаюць жаданне даведацца пра былое яшчэ больш. Сёння мы адправімся ў падарожжа па казачнай краіне беларускага арнаменту. А будуць нам у гэтым дапамаць экскурсаводы школьнага музея “Спадчына” Сяменчык Анстасія і Герасімовіч Валерыя.
1 экскурсавод.
Што такое беларускі арнамент?
Яшчэ ў 3 класе мы працавалі над праектам "Беларускі арнамент"
Арнаментам (ад лац. ornamentum – упрыгожванне) называецца ўзор, які характарызуецца рытмічным раскладам элементаў. У яго аснове ляжыць матэматычная строгасць арганізацыі формы, простая ці складаная сістэма паўтораў.
Кампазіцыя арнаментаў беларускага народа звычайна характарызуецца простай сіметрыяй і складанай геаметрыяй элементаў і фігур. Элементы ўзораў размешчаны па арнаментальнай паверхні побач ці на адлегласці адзін ад аднаго, з дакладна заданым рытмам. Пры цэнтрычнай кампазіцыі асноўны акцэнт прыпадае на цэнтр прамавугольніка або круга; вуглы, або перыферыя,
прапрацоўваюцца больш дробнымі, менш вылучанымі дэталямі. Форма і памер арнаментуемай паверхні часцей за ўсѐ вядомыя, таму ўзор павінен быць “упісаны” ў зададзеныя межы. Пры гэтым усе элементы арнаменту трэба размясціць гарманічна і суразмерна.
Выяўленчы элемент (матыў), які выкарыстоўваецца ў арнаменце, падзяляецца на:
- геаметрычны (кропкі, лініі –ламаныя, прамыя і зігзагападобныя, кругі, ромбы, шматграннікі, зоркі, крыжы, сеткі і інш.);
- раслінны (стылізуюцца лісце, кветкі, плады, дрэвы);
- анімалістычны (стылізуюцца фігуры або часткі фігур рэальных ці фантастычных жывѐл);
- прыродны, або касмаганічны (стылізуюцца з’явы прыроды);
- сімвалічны (напрыклад, трохвугольнік сімвалізуе горы; круг, спіраль – сонца або месяц);
- культавы (стылізуюцца хрысціянскія, язычніцкія або варажбітныя знакі, сімвалы веры);
Матэрыялы, на якія наносяцца арнаменты, дзеляцца ўмоўна на мяккія (мех, скура, лямец, тканіна) і цвѐрдыя (метал, дрэва, косць, камень, шкло, кераміка), да апошніх можна аднесці паперу, палімерныя і іншыя сучасныя ненатуральныя матэрыялы. З пункту гледжання зрокавага ўспрымання важна, што мяккія матэрыялы кладуцца складкамі, а цвѐрдыя – захоўваюць форму
паверхні. Спосабы нанясення арнаментаў на вырабы самыя розныя: ткацтва, аплікацыя, вышыўка, штампоўка, коўка, разьба, роспіс і інш.
Асноўны арганізуючы прынцып арнаменту–падпарадкаванне выбранага рапортнага матыву пэўнай сiстэме паўтораў з выкарыстаннем розных тыпаў сіметрыі.
У арнаментах вылучаюць два тыпы аб’ектаў: канечныя, iх прыкладам можа служыць разетка i патэнцыяльна бясконцыя, чый заканамерны склад можа быць развіты i працягнуты ў адным ці двух вымярэннях.
Выява, якую можна падзялiць плоскасцю на дзве паловы такім чынам, каб адна палова супадала з другой, як бы адлюстроўваючыся ў гэтай плоскасці, мае люстраную сiметрыю.
Стужкавы бардзюр (паласа) – адзiн з самых распаўсюджаных вiдаў беларускага арнаменту.
Контуры большасці беларускіх арнаментаў з'яўляюцца прамалінейнымі, звычайна яны ўпісаны ў правільныя фігуры (круг, квадрат, ромб і інш.). Ва ўсіх выпадках вылучаюцца выявы, створаныя з дапамогай бесперапынных ліній ці асобных, ізаляваных, не злучаных адзін з адным фрагментаў. Таксама неабходна ўлічваць наяўнасць ці адсутнасць перапляценняў.
Колькасць колераў, неабходных для ўзнаўлення арнаментаў.
Каларыстычнае вырашэнне беларускіх арнаментаў залежыць ад матэрыялу і тэхналогіі выканання. Асноўныя колеры беларускіх арнаментаў – белы, чырвоны, чорны, блакітны і зялѐны. Сімволіка арнаментаў у беларусаў цесна звязаная з сімволікай колеру. Выключнае месца мае белы колер –колер чысціні.
Чырвоны колер лічыцца колерам агню, увасабляе радасць, шчасце. Блакітны колер –колер чыстых нябѐс.
Зялѐны –сімвал прыроды і вечнага жыцця.
Чорны колер выкарыстоўваецца для дасягнення выразнасці малюнка, для падкрэслівання кантрасту паміж дапаўняльнымі колерамі, а таксама ў
арнаментах, якія сімвалізуюць сувязь з памерлымі.
Вядучы 1.
На жаль, захаваліся назвы і тлумачэнні сэнсу не ўсіх традыцыйных узораў, у гэтым напрамку дызайнерам неабходна працаваць разам з гісторыкамі, этнографамі, мастацтвазнаўцамі.
Вядучы 2.
Безумоўна, мы, сучасныя людзі, гледзячы на тыя самыя карункі, ці на вышыўкі, ці на тканую рэч, не зразумеем нічога. Мы ўбачым проста прыгожа зробленыя працавітымі людзьмі рэчы. Мы – як чалавек, які не ведае мовы і бачыць словы, напісаныя на ёй.
2 экскурсавод
Асноўныя традыцыйныя беларускія ўзоры
• сімвал сонца;
• сімвал зямлі;
• сімвал засеянага поля;
• сімвал багача;
• сімвал спарыша;
• сімвал жыценя;
• сімвал гаспадара…
Практычнае заданне
1 экскурсавод.
Разгледзьце ўзоры вышываных ручнікоў са школьнага музея і “прачытайце” іх.
2 экскурсавод.
Прачытаем беларускі арнамент, які размешчаны на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь.
У цэнтры арнамента ромб з тоўстымі “кручкамі” , ці “рагамі”, ці “вёсламі”, якія азначаюць вечнасць і рух. А сам ромб – гэта старадаўняя выява багіні зямлі і ўрадлівасці. Разам з тым гэта сімвал засеянага, не пустога, як казалі даўней поля. Ён акружаны знакамі, якія заклінаюць аб ураджаі, удачы і здзяйсненні праведных, добрых жаданняў.
Больш дробныя ромбы – гэта таксама заклінанні - “хлябы”, гэта значыць ежа, якую трэба разумець як ежу для духу і ежу для цела.
Творчае заданне
Праца - першая патрэба,
Без працы немагчыма жыць. (П. Броўка)
Намалюйце ўзор моцнай сям’і. За 10 хвілін кожная каманда павінна падрыхтаваць эмблему моцнай сям’і. Наладжваецца абарона, адзначаюцца лепшыя працы.
Ціха гучыць мелодыя “Мой родны кут” на словы Я. Коласа.
Вядучы 1.
Бясследна нішто не міне,
Гісторыя слова адродзіць.
Ты — мост,
па якім да мяне
Мінуўшчына ў госці прыходзіць.
Мільгаюць старонкі твае —
I мы размаўляем з вякамі,
I продак да нас дастае
Радкамі, нібыта рукамі.
Учора і сёння —
Штодня —
У люты мароз і ў адлігу
Стварае людская радня
Жыцця непаўторную кнігу.
Вядучы 2.
Вось і завяршылася наша падарожжа па незабыўных сцежках свайго роднага краю і беларускага арнаменту. Няхай гэтыя светлыя ўспаміны заўсёды жывуць у вашых сэрцах, выклікаюць светлыя пачуцці, і няхай кожны з вас адчувае сябе сынам сваёй зямлі.